Сказана, што выцек здарыўся ў «выніку несанкцыянаванага доступу да інфармацыйнай сыстэмы» гандлёвай сеткі.
Таксама паведамляюць, што «выцек закрануў больш за 109 тысяч суб’ектаў пэрсанальных зьвестак».
НЦАПЗ удакладніў, што староньнія асобы маглі атрымаць наступныя зьвесткі: прозьвішча, імя, імя па бацьку кліента, ідэнтыфікатар (ID), адрас электроннай пошты, нумар тэлефону, нумар карты праграмы ляяльнасьці, даты рэгістрацыі/дэактывацыі.
«Апэратар апэратыўна заблякаваў доступ да ўразьлівага модулю. Праводзіцца праверка», — гаворыцца ў паведамленьні.
«Астомбуд» «абавязваецца інфармаваць усіх асобаў, закранутых выцекам», адзначае НЦАПЗ. Ён заклікаў кліентаў Mile «праяўляць асьцярожнасьць і быць уважлівымі ў выпадку паступленьня званкоў зь незнаёмых нумароў».
«Не паведамляйце незнаёмцам канфідэнцыйных зьвестак пра сябе. Не спампоўвайце на іх просьбу аплікацыяў, а таксама не адкрывайце спасылак і ўкладаньняў, накіраваных праз электронную пошту», — заявілі ў цэнтры.
ТАА «Астомбуд» заснаванае ў 2003 годзе. Асноўны від дзейнасьці кампаніі — гандаль гуртам і ўраздроб будаўнічымі і аздабленчымі матэрыяламі.
Форум