Адпаведная пастанова апублікаваная ў часопісе № 54 Сыноду РПЦ.
Сынод пастанавіў, што ў выпадку адсутнасьці згаданых словазлучэньняў у назвах БПЦ і яе кананічных структур, «такія назвы варта прывесьці ў адпаведнасьць з гэтым азначэньнем».
З дакумэнта вынікае, што ён тычыцца таксама Мітрапалічай акругі РПЦ у Казахстане і яе структур.
Сынод РПЦ спасылаецца на п. 15 азначэньняў Архірэйскага сабора 1989 году, які пастанавіў «утварыць беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату».
20 верасьня 2024 году стала вядома, што беларускі экзархат Расейска праваслаўнай царквы, які мае юрыдычную назву «Рэспубліканскае рэлігійнае аб’яднаньне «Беларуская праваслаўная царква», першым прайшоў перарэгістрацыю, прадугледжаную законам «Аб зьмене законаў па пытаньнях дзейнасьці рэлігійных арганізацый» ад 30 сьнежня 2023 году.
Цяпер у БПЦ уваходзяць 17 япархій. На іх сайтах назвы пазначаныя па-рознаму.
- Горадзенская япархія вызначаная як «Гродзенская япархія Беларускай праваслаўнай царквы (беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)», берасьцейская ― «Брэсцкая япархія Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату», бабруйская ― «Бабруйская япархія Беларускай праваслаўнай царквы, Маскоўскі патрыярхат».
- Менская япархія значыцца як «Мінская япархія Беларускай праваслаўнай царквы», на сайце віцебскай япархіі ў адпаведным разьдзеле ня згадваюцца ні БПЦ, ні РПЦ.
- Сайт БПЦ мае назву «Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы», гэта значыць у адпаведнасьці з юрыдычнай назвай рэлігійнай арганізацыі.
Ініцыятыва «Хрысьціянская візія», камэнтуючы рашэньне Сыноду РПЦ, выказала здагадку, што «гнеў маскоўскага начальства можа быць выкліканы тым, што, як паведамляецца ў некаторых крыніцах, у перапрацаваным для перарэгістрацыі статуце БПЦ зьнікла яе „другая назва“ ― беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату».
«Хрысьціянская візія» адзначае, што «за апошнія дзесяцігодзьдзі ў Беларусі склаўся кансэнсус з нагоды назвы сваёй царквы як «Беларуская праваслаўная царква» без грувасткага дадатку «Маскоўскага патрыярхату». «Калі ў свой час ва Ўкраіне была неабходнасьць выкарыстоўваць гэтае дадатковае азначэньне, каб адрозьніваць УПЦ Маскоўскага патрыярхату ад УПЦ Кіеўскага патрыярхату, то ў Беларусі ніякіх альтэрнатыўных царкоўных юрысдыкцый не было», — падкрэсьліваецца ў паведамленьні «Хрысьціянскай візіі».
Ініцыятыва нагадвае, што ў 2020 годзе «маскоўскай патрыярхіі давялося саступіць патрабаваньню Менска і адмовіцца ад ранейшай палітыкі ставіць на чале БПЦ герарха расейскага паходжаньня». Тады замест мітрапаліта Паўла (Панамарова) «праваслаўную царкоўную структуру Беларусі ўзначаліў Мітрапаліт Веньямін (Тупека) ― беларускі герарх, які задавальняе інтарэсам рэжыму, які ўзяў курс на больш цесны кантроль над рэлігійнай сфэрай».
Форум