Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску падтапіла вуліцы праз залеву. Што прагназуюць сыноптыкі на выходныя


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На суботу ў Беларусі сыноптыкі аб’явілі жоўты ўзровень небясьпекі.

Паводле парталу pogoda.by у суботу надворʼе «будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса». Чакаецца пераменная воблачнасьць. Уначы месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час месцамі будуць згушчацца туманы. Вецер ноччу будзе няўстойлівы слабы, днём — слабы да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты. У другой палове дня паветра прагрэецца да +22...+28°С.

Паводле сыноптыкаў у нядзелю надворʼе «будуць вызначаць вобласьць паніжанага атмасфэрнага ціску і няўстойлівыя паветраныя масы». Чакаецца пераменная воблачнасьць. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе няўстойлівы ўмераны, днём пры навальніцах — парывісты. У другой палове дня паветра прагрэецца да +22...+29°С.

25 ліпеня ў Менску праз падтапленьне вуліц зноў парушалася праца грамадзкага транспарту. З прычыны моцнага дажджу, які абрынуўся на Менск 25 ліпеня, парушалася праца некалькіх маршрутаў грамадзкага транспарту, паведаміла прадпрыемства «Мінсктранс».

  • Больш як на 50 хвілін спыняўся рух аўтобусаў на маршрутах № 30с, 52с, 116, тралейбусаў № 25, 52. Таксама спыняўся рух тралейбусаў на маршрутах № 32, 53 на пр. Газты «Звязда», вул. Ясеніна — тралейбусаў № 10, 25, 32, 47, 53, 64; пр. Пушкіна — тралейбусаў № 10, 77; пл. Ванеева — тралейбусаў № 3, 16, 59; Партызанскім пр., вул. Жылуновіча — тралейбусаў № 3, 16, 34; вул. Шаранговіча і Лабанка — тралейбусаў № 7, 45, 66 і аўтобусаў № 17, 137, 138, 140; вул. Гурскага ва ўсіх напрамках — тралейбусаў № 31, 47; вул. Рафіева — аўтобусаў № 23, 75, 104, 147; вул. Харкаўская — тралейбусаў № 7, 9; вул. Лосіка — тралейбуса № 90, аўтобусаў № 11, 38; вул. Пляханава, Гараўца — трамваяў № 3, 6, 7, піша інфармацыйнае агенцтва Позірк.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG